У адных трусах Сяргей Малікаў пагнаўся за злодзеямі, што завіталі да яго на кватэру. Аднаго злавіў, другога схапілі міліцыянты.

Гераічны учынак 29-гадовы доктар анкалагічнага дыспансера з Баранавічаў здзейсніў 13 лістапада. «Калі я ўбачыў, што ў маю кватэру ўваходзяць двое незнаёмцаў, якія абудзілі мяне настойлівымі званкамі ў дзверы, я быў настолькі злы, што не задумваючыся пабег за імі, калі яны кінуліся на лесвічную пляцоўку. Як быў — у трусах і басанож — так і пабег», — распавёў лекар.

Высветлілася, што затрыманыя злодзеі апынуліся «гастралёрамі» — абодва жыхары Ліды. За дзень да затрымання яны пашкодзілі замак у кватэру па вуліцы Жукава, аднак і там выкрасці нічога не паспелі: хтосьці іх спалохаў.

Як падкрэсліў часе ўручэння падзякі і прэміі часова выконваючы абавязкі начальніка Баранавіцкага ГУУС Вячаслаў Ланкуць, гэта ўжо не першы выпадак у горадзе ў гэтым годзе, калі шараговыя грамадзяне дапамагаюць міліцыі ў затрыманні злачынцаў.

«Вельмі прыемна, што ў Баранавічах жывуць такія неабыякавыя людзі», — падкрэсліў В. Ланкуць.

Intex-press

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0