Мода на вядзеньне інтэрнэт-дзёньнікаў спаміж палітыкаў дабралася таксама да Ірану. Своім блоґам вырашыў абзавесьціся прэзыдэнт Іранскай Рэспублікі Махмуд Ахмадынэжад.

Блоґ іранскага прэзыдэнта выглядае вельмі прафэсійна і даступны на чатырох мовах, у тым ліку на ангельскай і французкай.

У сваім першым і пакуль што адзіным допісе Махмуд Ахмадынэжад зьмясьціў даволі абшырную гісторыю свайго жыцьця. Інтэрнэт-біяграфія напісаная ад першай асобы і абрываецца на 1988 годзе.

Іранскі прэзыдэнт, аднак, запэўніў, што пастараецца закончыць свой расказ, а наступныя запісы будуць карацейшымі і ясьнейшымі.

На старонцы блоґу таксама разьмешчанае апытаньне. Першае пытаньне яго гучыць так: ці не прывядзе ізраільска-амэрыканская атака на Лібан да чарговай сусьветнай вайны? Аднак вынік апытаньня паказвае, што інтэрнаўты не падзяляюць пэсымізму Ахмадынэжада.

Чытачы блоґу маюць таксама магчымасьць камэнтаваць словы іранскага прэзыдэнта. На жаль, пад траціну камэнтароў не публікуюцца на старонцы.

Паводле GAZETA.PL

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0