Ліст з падзякай ад кіраўніцтва Фрунзенскага РУУС Мінска ўручаны начальніку аддзела аховы кампаніі «Арыфлэйм Касметыкс», якая затрымала зладзейку.

Як паведамілі ў аддзеле інфармацыі і грамадскіх сувязяў ГУУС Мінгарвыканкама,

у кастрычніку ў міліцыю звярнулася жанчына з заявай, што, пакуль яна знаходзілася ў офісе касметычнай кампаніі «Арыфлэйм Касметыкс» на вуліцы Бірузова, хтосьці скраў яе кашалёк.

Калі тэрмін расследавання сышоў, а вінаватага знайсці не ўдалося, крымінальную справу прыпынілі.

Затрымаць зладзейку, прычым самастойна, змагла начальнік аддзела аховы кампаніі.

Яшчэ ў кастрычніку яна прагледзела запіс камеры назірання і запомніла прыкметы мяркуемай зладзейкі. Амаль праз два месяцы тая вярнулася ў офіс, магчыма, для чарговага злачынства.

У ходзе разбору высветлілася, што затрыманая ў кастрычніку ўчыніла крадзеж яшчэ і ў Партызанскім раёне сталіцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?