1prof.by

1prof.by

Асноўнымі гаспадарамі крывасосак з'яўляюцца алені і ласі, але знаходзяць іх і ў поўсці ліс, кабаноў, барсукоў, мядзведзяў, сабак і нават на птушках.

Хоць і памылкова, але нападаюць і на людзей: імкнуцца трапіць на валасы, зачапіцца за іх лапкамі і пастарацца пражыць на новым носьбіце як мага даўжэй. Для гэтага яны нават скідваюць крылы, паведамляе 1prof.by.

Сустракаюцца крывасоскі днём, пераважна ў цёплыя, зацішныя восеньскія дні. Дождж і моцны вецер зніжаюць шанец на іх натрапіць. Атакуюць з дрэў, якія знаходзяцца ў радыусе 50 метраў, пры нізкіх тэмпературах — з травы ў радыусе 15 метраў. Ляцяць дрэнна, крылы ім патрэбныя толькі для таго, каб дабрацца да ахвяры.

Ласіныя вошы пераносяць барэліі. Але, як распавяла энтамолаг аддзела эпідэміялогіі Гродзенскага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Таццяна Гранкоўская, выпадкі заражэння чалавекам ад крывасосак навуцы пакуль невядомыя.

Укусы крывасосак, у адрозненне ад укусаў блашчыц, балючыя. На іх у чалавека можа ўзнікнуць алергічная рэакцыя з пачырваненнем скуры, утварэннем пухіроў і моцным свербам. Людзям, схільным да алергіяй, могуць спатрэбіцца антыгістамінныя прэпараты.

Зберагчыся ад цеснага знаёмства з паразітамі можа шчыльнае адзенне, якое прыціскае рукавы, а таксама штаны, запраўленыя ў чаравікі. У лес з сабой абавязкова трэба браць галаўны ўбор і акарыцыдныя сродкі.

Таксама ў цэнтры гігіены раяць пазбягаць месцаў, у якіх крывасоскі жывуць часцей за ўсё. Напрыклад, у барах і на вялікіх адкрытых палянах ім рабіць няма чаго, — там менш шанец заскочыць на жывёлу. Затое такія шанцы ёсць у цяжкапраходных месцах, зарослых хмызняком.

Зразумела, па вяртанні з лесу варта ўважліва агледзець сваё цела і вопратку.

Чытайце таксама:

Кляшчы застануцца ў Мінску да лістапада. Дзе ў сталіцы можна падчапіць гэту заразу

Вырасла колькасць выпадкаў хваробы Лайма пасля ўкусу кляшчоў. У якіх раёнах лютуюць кляшчы

У Беларусі выявілі новы від малярыйнага камара, які з'явіўся ў Мінску

Клас
9
Панылы сорам
1
Ха-ха
3
Ого
22
Сумна
5
Абуральна
6