У мінскай бальніцы хуткай дапамогі 16 снежня ў 18.00 памёр мужчына, якога прывезлі ў медустанову з агульным пераахаладжэннем.

Як паведамілі ў пракуратуры горада, гадзінай раней пацярпелага, які па выглядзе з’яўляўся асобай без пэўнага месца жыхарства, брыгада хуткай дапамогі забрала ад дома № 17 па вуліцы Акадэміка Вышалескага ў Фрунзенскім раёне сталіцы.

Гэта ўжо другі ў горадзе выпадак гібелі ад пераахаладжэння пасля прыходу моцных маразоў.

15 снежня ў бальніцы хуткай дапамогі памёр мужчына, таксама па выглядзе бомж.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?