17 снежня 1903 г. упершыню быў здзейснены палёт самалёта.

 Той самы Флаер, фота рабіла жонка аднаго з Райтаў.

Той самы Флаер, фота рабіла жонка аднаго з Райтаў.

Першым самалётам, які змог самастойна адарвацца ад зямлі і здзейсніць кіраваны (пілатаваны) гарызантальны палёт, стаў «Флаер‑1», пабудаваны братамі Орвілам і Уілбурам Райтамі ў ЗША.

Гэта адбылося 17 снежня 1903 г. Выпрабаванні ладзіліся ў Кілл Дэвілс Хілс (штат Паўночная Караліна).

«Флаер» пратрымаўся ў паветры 59 секундаў і праляцеў 260 метраў.

Машына Райтаў была афіцыйна прызнана першым у свеце апаратам цяжэйшым за паветра, што здзейсніў пілатаваны палёт з выкарыстаннем рухавіка.

Першая авіякампанія з’явілася праз шэсць гадоў, у 1909 г., гэта была DELAG (Deutsche Luftschiffahrts-Aktiengesellschaft — Нямецкае акцыянернае таварыства па паветраным караблеплаванні). Яна выкарыстоўвала дырыжаблі фірмы Zeppelin.

З авіякампаній, што дажылі да нашага часу,

найстарэйшай, што выконвае сёння рэгулярныя авіярэйсы, лічыцца KLM – Галандскія каралеўскія авіялініі, створаная 7 кастрычніка 1919 г.

Іх першым самалётам быў De Havilland DH‑16, што лётаў маршрутам Амстэрдам — Лондан.

Першы палёт быў здзейснены Джэры Шоу 17 траўня 1920 г. з двума пасажырамі‑журналістамі на борце. Паколькі кабіна была адкрытай, журналістам выдалі швэдры ды пальчаткі. Пра шнапс гісторыя маўчыць.

А да Лондана дабраліся меней чым за тры гадзіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?