У Ерусаліме знойдзена тканіна пачатку нашай эры, будова якой ставіць пад сумнёў сапраўднасць Турынскай плашчаніцы, піша The Times.

Сапраўднасць матэрыяльных хрысціянскіх святынь, у прыватнасці, Турынскай плашчаніцы і рызы Святога Францыска, неаднаразова падвяргалася сумненню. Аднак новы артэфакт, лічаць навукоўцы, цалкам абвяргае сапраўднасць плашчаніцы. Археолагі з Габрэйскага універсітэта Ерусаліма знайшлі ацалелую рызу на могілках I стагоддзя н. э. Радыёвугляроднае даследаванне паказала, што тканіна паходзіць з самага пачатку нашай эры, калі жыў Ісус Хрыстос.

Адзенне складаецца з некалькіх секцый. Такая вопратка, у адрозненне ад Турынскай плашчаніцы, цалкам адпавядае апісанням старажытных крыніц.

Акрамя гэтага, плашчаніца сатканая з саржавай тканіны, якая на Блізкім Усходзе з'явілася толькі ў Сярэднявеччы. І пакрой, і характар вырабу тканіны тканіны дазваляюць сцвярджаць, што Турынская плашчаніца не паходзіць з Палесціны пачатку нашай эры, як у тым пераконвае каталіцкі касцёл.

З іншага боку, Турынская плашчаніца паводле падання – гэта толькі тканіна, у якую было загорнута цела Хрыста пасля яго смерці. І таму параўноўваць яго з летапіснай вопраткай не зусім карэктна. Сумнеў можа выклікаць толькі час яе паходжання.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?