Фота: Міліцыя Мінска
Зроблена гэта напярэдадні 35-годдзя сталічнага атрада міліцыі асаблівага прызначэння, паведамляе тэлеграм-канал «Міліцыя Мінска».
У цырымоніі ўдзельнічалі навучэнцы і педагогі школы, выхаванцы ліцэя МУС, ваенна-патрыятычных клубаў «Арляты. Спадкаемцы Перамогі!» і «Аскер», байцы і ветэраны мінскага АМАПа.
Фота: Міліцыя Мінска
Павіншаваў удзельнікаў цырымоніі памочнік Лукашэнкі – інспектар па Мінску Аляксандр Барсукоў, першы намеснік начальніка ГУУС — начальнік міліцыі грамадскай бяспекі Ігар Падвойскі, камандзір АМАПа Дзмітрый Балаба.
Фота: Міліцыя Мінска
Права адкрыць памятную дошку далі ўдаве Уладзіміра Арцёмава Таццяне і іх сыну Аляксею. А праваслаўны святар блаславіў прысутных «на новыя здзяйсненні і подзвігі». Пасля адбыліся паказальныя выступленні байцоў атрада.
Фота: Міліцыя Мінска