Касач у цвеце ў Баранавічах, 16 лістапада 2023 года. Фота чытачкі Bar24.by.

Касач у цвеце ў Баранавічах, 16 лістапада 2023 года. Фота чытачкі Bar24.by.

Касач — старажытная шматгадовая расліна, якое сустракаецца на ўсіх кантынентах Зямлі. Кветка вядомая са старажытных часоў. Касач быў намаляваны на грэчаскіх фрэсках, якім каля 4000 гадоў.

Цяпер вядома каля 800 відаў гэтай кветкі. Самы папулярны — барадатыя касачы. Але ёсць і рэдкія віды. Напрыклад, такі від касача, як касацік сібірскі, занеслі ў Чырвоную кнігу Беларусі.

Цвісці касачы пачынаюць, як правіла, у маі, і доўжыцца гэты працэс часцей за ўсё да ліпеня. Але анамальна цёплая восень гэтага года, як выглядае, парушыла тэрміны цвіцення касача ў нашым рэгіёне.

Чытайце таксама:

У Белавежскай пушчы шукалі белую піхту, а знайшлі дрэва яшчэ больш рэдкае

У Белавежскай пушчы знайшлі яшчэ адну рэдкую расліну — сібірскі касач

Нарцысы, ружа, барвенак — якія кветкі пасадзіць на могілках замест пластыкавых букетаў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
1