Зборная Албаніі. Фота: Федэрацыя футбола Албаніі

Зборная Албаніі. Фота: Федэрацыя футбола Албаніі

Албаніі дастаткова было сёння згуляць у Кішынёве ўнічыю з Малдовай, каб заваяваць пуцёўку на кантынентальнае першынство. Так і атрымалася — 1:1. Албанцы адкрылі лік на 25-й хвіліне, з пенальці забіў Сокал Чыкалешы. Малдова здолела зраўняць у канцы матча, вызначыўся Уладыслаў Бабогла.

У гэтай групе сёння Польшча і Чэхія згулялі ўнічыю: 1:1.

Албанія — 14 (7 гульняў), Чэхія — 12 (7), Польшча — 11 (8), Малдова — 10 (7), Фарэры — 1 (7).

У апошнім туры ў панядзелак сустрэнуцца: Албанія — Фарэры і Чэхія — Малдова.

Польшча завяршыла выступ у групе, але мае шанец трапіць на Еўра праз плэй-оф Лігі нацый у сакавіку.

У 1990-я і пачатку 2000-х албанцы былі аўтсайдэрамі еўрапейскага футбола. Упершыню прабіліся на чэмпіянат Еўропы 2016 года, у групе з Францыяй, Швейцарыяй і Румыніяй занялі трэцяе месца, але па дадатковых паказчыках не змаглі выйсці ў 1/8 фіналу.

Пуцёўкі на Еўра-2024 ужо заваявалі зборныя Іспаніі, Шатландыі, Бельгіі, Францыі, Англіі, Турцыі, Славакіі, Партугаліі, Аўстрыі, Венгрыі, Албаніі, Даніі, а таксама ўдзел у чэмпіянаце Еўропы возьме зборная Нямеччыны, як гаспадыня спаборніцтваў.

У суботу зборная Беларусі ў Венгрыі згуляе з Андорай (20:00 па Мінску).

Становішча ў нашай групе пасля 8 тураў: Швейцарыя — 16, Румынія — 16, Ізраіль — 12, Косава — 10, Беларусь — 6 (1 перамога, 3 нічыі, чатыры паразы), Андора — 2.

Беларусы ўжо страцілі нават тэарэтычныя шанцы на 2-е месца, якое выводзіць на чэмпіянат Еўропы.

Апошні свой матч наша каманда згуляе ў аўторак у гасцях супраць Косава, адзінай зборнай, у якой яны выйгралі ў першым крузе. 

Чытайце таксама:

Гэтая афрыканская зборная знялася з адбору на ЧС па футболе з-за боязі, што гульцы зборнай не вернуцца ў краіну

Стала вядома, чаго хоча ад федэрацыі футбола Георгій Кандрацьеў

З брэсцкім «Дынама» згуляла каманда расійскіх комікаў, якія выступалі ў «ДНР». Гледачоў сабралася нямала

Клас
4
Панылы сорам
1
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
2