Дарагiя суайчыннiкi!

Ад усяго сэрца вiншую вас з Нараджэннем Хрыстовым.

Гэта вялiкае свята асвятляе жыццё мiльёнаў людзей нязгасным святлом веры, надзеi i любовi. У наш няпросты i прагматычны час Раство раскрывае душы насустрач вечным каштоўнасцям дабра i мiласэрнасцi, натхняе на маральнае ўдасканальванне i самаадданае служэнне блiзкаму.

Няхай сённяшнiя ўрачыстыя i радасныя днi, якiя пералiваюцца яркiмi агнямi, стануць для вас сiмвалам шчасця i дабрабыту ў надыходным годзе, нададуць упэўненасцi ў будучынi, падораць цяпло сустрэч i сяброўскiх зносiнаў. Няхай сыдуць у мiнулае праблемы i крыўды, а ў вашых дамах i сем’ях запануюць згода i дастатак.

Няхай у кожнага павялiчацца сiлы i натхненне для стваральнай працы на карысць нашай цудоўнай Беларусi.

Жадаю вам моцнага здароўя, удачы ва ўсiх справах i выдатнага настрою. Вясёлага Раства, дарагiя сябры!

Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0