Спецыяльную камісію створаць для высвятлення прычын прарыву газавага трубаправода ў Мінску.

Пра гэта паведаміў у эфіры Першага канала начальнік службы эксплуатацыі падземных газаправодаў УП «Мінгаз» Андрэй Вірочкін.

Газаправод прадзіравілі ў суботу вечарам, непадалёк ад завода «Атлант». Спецыялісты пракладалі пад зямлёй трубу для гарачай вады. «Работы праводзіла будаўнічая арганізацыя» Мемпэкс», ‑ праінфармаваў Андрэй Вірочкін.

Чаму глыбіню прасочвання не пралічылі і патрапілі ў газаправод снарадам (прыладай, з дапамогай якой пракладаюць трубаправод, не паднімаючы слой зямлі з паверхні), высветліць экспертыза.

Труба, пракладзеная паралельна праспекце Пераможцаў, лічыцца сярэдняй па магутнасці. Ад яе прарыву ніхто з спажыўцоў не пацярпеў. На завод «Атлант» і ў прыватныя дамы пусцілі газ па рэзервовых каналах. На месцы інцыдэнту вядуцца аднаўленчыя работы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?