Фота: Tut.by

Фота: Tut.by

Гэта было шэсце ў жніўні 2020 года, якое рухалася ад Савецкай плошчы да міні-рынку «Прынёманскага» па праспекце Янкі Купалы ў Гродне, піша «Вясна».

Машута віны не прызнаў. Ён распавёў, што прыехаў на Савецкую плошчу, каб пайсці ў краму. Там убачыў вялікую колькасць людзей, у якіх пры сабе мелася бел-чырвона-белая атрыбутыка і чырвона-зялёная.

Ён вырашыў, што гэта мерапрыемства ў падтрымку Аляксандра Лукашэнкі, далучыўся да натоўпу і прыняў удзел у вулічным шэсці.

Рухаючыся ў бок праспекта Янкі Купалы зразумеў, што ўдзельнікамі масавага мерапрыемства з'яўляюцца пратэстоўцы, аднак працягнуў супольны рух у калоне грамадзян, выкрыкваў лозунгі, мяркуючы, што яго дзеянні з'яўляюцца правамернымі.

Паблізу міні-рынку «Прынёманскага» пачуў ад супрацоўнікаў міліцыі, што мерапрыемства з'яўляецца несанкцыянаваным, таму пакінуў яго.

Разам з тым з матэрыялаў справы стала вядома, што ў яго быў бел-чырвона-белы сцяг. 

У выніку суддзя Маргарыта Ланцэвіч прызначыла гарадзенцу два гады «хіміі». Пасля абвяшчэння прысуду Мікіту вызвалілі ў зале суда, аднак да суда ён быў пад вартай.

Клас
0
Панылы сорам
4
Ха-ха
8
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
12