Рагозін запосціў дзве фатаграфіі — на адной упаляваная пігмеямі малпа, а на другой — міністр абароны ЗША Лойд Осцін з украінскім калегам Рустэмам Умеравым і Уладзімірам Зяленскім.

Фота сенатар падпісаў на англійскай і рускай мовах: Міністр абароны ЗША Лойд Осцін да хваробы вельмі любіў фатаграфавацца з пігмеямі. Так Рагозін прыгадаў гісторыю з таемнай шпіталізацыяй амерыканскага міністра.

Твіт расійскага чыноўніка набраў больш за мільён праглядаў і мізэрную для такога ахопа колькасць лайкаў (каля 250). У адказах яму прыгадалі неанацысцкае мінулае, а астранаўт Скот Келі напісаў Рагозіну па-руску:

«Дзімон, улічваючы што ты, па сутнасці, нацыст, твой агідны расізм не выклікае асаблівага здзіўлення. Ты банальна зайздросціш сапраўднаму генералу з яго рэальным баявым досведам, таму што ты — фэйкавы салдат з фэйкавымі медалямі. Калі ты збіраешся вярнуцца ва Украіну, каб зноў пагуляць у салдацікаў? Не забудзься захапіць з сабой браняваныя памперсы», — напісаў Келі.

У снежні 2022 года ракета прыляцела ў рэстаран у Данецку, дзе Дзмітрый Рагозін адзначаў свой дзень нараджэння. Сенатар атрымаў шматлікія раненні, але выжыў.

Чытайце таксама:

«Лыжаў яўрэям не выдаём». Элітны Давос шакаваны антысеміцкім скандалам

Апублікаваны рэйтынг краін ЕС паводле ўзроўню расізму. Расказваем, дзе расавай дыскрымінацыі больш

«Ланцугі сапраўды разарваныя». Кароль Нідэрландаў выбачыўся за гістарычную ролю рабства ў краіне

Клас
63
Панылы сорам
14
Ха-ха
23
Ого
3
Сумна
1
Абуральна
13