Вырак агучыла суддзя Вольга Емельянчанка ў судзе Савецкага раёна Мінска. Яна прызнала мужа і жонку вінаватымі паводле арт. 342 КК.
Паводле абвінавачанняў, Мікалай і Іна ўзялі ўдзел у адным з мінскіх маршаў у 2020-м годзе. Муж і жонка прызналі віну. Мужчына пацвердзіў, што яны выходзілі на праезную частку дарогі.
Доказам па справе былі фотаздымкі на тэлефоне, на якіх муж і жонка знаходзіліся на праезнай частцы падчас мірнага сходу.
Чытайце таксама:
Жыхар Пружанаў выказаўся ў бальніцы пра Лукашэнку і паехаў на «хімію»
У Баранавічах па «народным» артыкуле судзяць адразу васьмярых чалавек
Экс-палітвязень Дзіма Гопта: Заўжды баяўся ў калоніі, каб мяне не пачалі біць