Прапагандыст Пятро Пятроўскі ў сваім тэлеграм-канале адрэагаваў на збор грошай, які арганізаваў прарасійскі актывіст Арцём Агафонаў.

Пятроўскі напісаў допіс, у якім выказаў незадаволенасць тым, што ў Беларусі пасля 2020-га года «патокі заходніцтва і еўрапейства хоць і скараціліся, але і не зніклі».

На яго погляд, калі раней «заходніцтва і еўрапейскасць лезлі ў Беларусь з ЕС», то цяпер актывізаваліся «новыя цэнтры з усходу, з Масквы», праз якія здзяйсняюцца данаты і зборы сродкаў ахвярам рэжыму на пакрыццё штрафаў.

Пятроўскі прапануе шэраг мер, накіраваных на спыненне такой практыкі. І яны вельмі радыкальныя. На погляд прапагандыста, надышоў час уводзіць крымінальную адказнасць за падобныя зборы сродкаў, а таксама зрабіць максімальна празрыстай сістэму рахункаў у рамках Саюзнай дзяржавы, каб разабрацца, хто канкрэтна пакрывае штрафы.

Але на гэтым ён не спыняецца і заклікае ўвесці крымінальную адказнасць за «нацыяналізм і лібералізм любой масці: беларускі, рускі, польскі ці хоць габонскі».

На погляд Пятроўскага, «прапаганда і папулярызацыя гэтых ідэалогій вядзе да майданаў, плошчаў, міжнацыянальнай і міжрэлігійнай варожасці». Таму «ўсё гэтае заходніцтва і еўрапейства павінна быць забаронена».

Чытайце яшчэ:

Азаронак з Пятроўскім даказвалі, чым сілавікі карыснейшыя за праграмістаў, не абышлося без істэрыкі

Азаронак і Пятроўскі: Нам трэба чырвона-карычневая Расія. Абы не было вайны — гэта лозунг для жанчын

Клас
1
Панылы сорам
42
Ха-ха
25
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
14