Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Пераплаціў 4500 еўра, каб мець магчымасць прадаць у Расію

У лютым — пачатку сакавіка на беларускім аўтамабільным рынку назіраўся ўсплёск попыту на аўто з боку расіян, якія хацелі паспець ускочыць у апошні вагон. Часу засталося няшмат. Таму некаторыя беларускія прадаўцы ўжо пачалі размытніваць аўто без ільгот, каб потым мець магчымасць перапрадаць іх у РФ.

Яскравы прыклад такога аўто — кабрыялет Mercedes-Benz E-Класа 2020 года выпуску. Пад капотам у яго рухавік аб'ёмам 3-літры. Мытныя плацяжы па поўным тарыфе абышліся ў 9000 еўра.

Калі б машыну размытнілі на льготніка, то сума была бы 4500 еўра. Нават з улікам узнагароды льготніку (умоўныя 1000 еўра), прадавец мог бы сэканоміць на мыце 3500 еўра. Але вырашыў гэтага не рабіць, бо ў такім выпадку машына была б не цікавая пакупнікам з РФ. 

Фота: скрыншот з сайта av.by

Фота: скрыншот з сайта av.by

У апісанні прадавец акцэнтуе ўвагу, што мае на руках усе арыгінальныя дакументы і чэкі, якія пацвярджаюць, што машына размытнена на 100%, а значыць гатовая для экспарту ў РФ.

Адметна, што, згодна з базай даных мытні, гэты Mercedes-Benz размытнілі 1 сакавіка — гэта пацвярджае той факт, што аўтамабіль прывезены менавіта з мэтай перапродажу.

«Мэрсэдэс» за 58 700 даляраў далёка не адзіная машына ў продажы, якую адмыслова размытнілі без ільгот.

Фота: скрыншот з сайта av.by

Фота: скрыншот з сайта av.by

Хапае «размытненых на РФ» і больш танных аўто, як Peugeot 508 за $20 500, так і Audi A4 за 29 тысяч. 

Да нядаўняга часу аўтамабілі без выкарыстання льгот таксама размытнівалі, але гэта не было масава, ды і ў асноўным гэта былі машыны з рухавіком да 1, максімум 1,5 літра, дзе розніца ў мыце не такая вялікая.

Таксама зрэдку людзі маглі дазволіць сабе размытніць дарагі аўтамабіль без ільгот і з большым аб'ёмам рухавіка. Напрыклад, калі гэта былі такія дарагія аўто, як Porsche Macan або Volvo XC 90 з 2-літровымі рухавікамі. 

Дылема для перагоншчыкаў

У выпадку з машынамі з аб'ёмам рухавіка болей за 1,5 літра прадаўцам давядзецца вызначацца, на пакупнікоў з якой краіны яны разлічваюць. Калі выключна на ўнутраны рынак, то ёсць сэнс шукаць ільготніка. А калі на РФ, то «вешалкай» можа быць любы жыхар Беларусі або сам перагоншчык ці нехта з ліку яго сям'і.

Сітуацыя нечым нагадвае пачатак 2010-х, калі на беларускім рынку было два тыпы аўто: прахадныя на Расію і Казахстан (размытненыя да 2010 года) і непрахадныя (размытненыя ў перыяд з 1 студзеня 2010 года па 1 ліпеня 2011 года).

Адпаведна, крыху адрозніваліся і цэны на такія машыны, бо адныя можна было перапрадаць у Расію або Казахстан, а іншыя былі прызначаныя толькі для ўнутраных пакупнікоў.

Чытайце таксама: 

Кітайскі аўтапрам заваёўвае свет. Не без дапамогі Захаду

У Еўрасаюзе могуць адмяніць забарону на продаж дызельных і бензінавых аўто з 2035 года

Клас
6
Панылы сорам
8
Ха-ха
9
Ого
7
Сумна
2
Абуральна
7