DragonFire

DragonFire паражае цэль. Фота: Міністэрства абароны Вялікабрытаніі

На днях міністэрства абароны Вялікабрытаніі абвясціла аб паспяховых выпрабаваннях лазернай зброі DragonFire. Як заявіў кіраўнік міністэрства абароны Вялікабрытаніі Грант Шапс (Grant Shapps), такі баявы лазер здольны «карэнным чынам змяніць баявую прастору», бо не мае патрэбы ў дарагіх боепрыпасах і мінімізуе спадарожную шкоду.

Далёкасць дзеяння DragonFire засакрэчаная, але гэта зброя прамой бачнасці і можа паразіць любую бачную цэль. Яе дакладнасць эквівалентная траплянню ў аднафунтавую манету (23 мм) з адлегласці ў кіламетр.

Да таго ж выкарыстанне DragonFire вельмі таннае — кошт стрэлу складае менш за 10 фунтаў стэрлінгаў. Менавіта гэтая апошняя адметнасць робіць лазерную зброю вельмі жаданай практычна для кожнай арміі свету.

У класічных сістэмах супрацьпаветранай абароны выкарыстоўваюцца ракеты коштам да некалькіх мільёнаў даляраў кожная. Напрыклад, снарад для сістэмы ЗРК Patriot каштуе больш за 4 мільёны даляраў.

 DragonFire

Сістэма DragonFire. Фота: Міністэрства абароны Вялікабрытаніі

Прынцып працы просты — магутны паток лазераў, сабраны ў пучок, выпальвае матрыцу саманаводных ракет ці аптычныя сістэмы беспілотніка.

Былы намеснік міністра ўнутраных спраў Украіны Антон Герашчанка ў сваім акаўнце ў Х пад відэа выпрабавання напісаў каментар:

«Украіна гатовая прыняць і выпрабаваць працу такога лазернага комплексу ў баявых умовах».

Вядома, што распрацоўку такой зброі вядуць і іншыя краіны. Напрыклад, у Расіі гэта сістэмы «Перасвет» і «Задзіра». Інфармацыя пра іх засакрэчаная.

Чытайце яшчэ:

Украіна ўжо сёння можа атрымаць ад ЗША высокадакладныя кіраваныя бомбы GLSDB — Politico

«Анка» — новая суперзброя Турцыі

Ва Украіне ўпершыню выкарысталі «гібрыдную» сістэму СПА FrankenSAM

Клас
42
Панылы сорам
4
Ха-ха
2
Ого
4
Сумна
0
Абуральна
4

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?