Юлія Навальная. Фота: Ebrahim Noroozi / AP

Юлія Навальная. Фота: Ebrahim Noroozi / AP

Аўтар штодзённых калонак для Bild Франц-Ёзэф Вагнер лічыць, што яна падвяргала сябе рызыцы:

«Дарагая Юлія Навальная,

Вы стаялі ў чарзе перад расійскай амбасадай у Берліне, а потым нават увайшлі туды. Да амбасады ўсяго некалькі метраў — там імперыя Пуціна. Вашага мужа забілі ў імперыі Пуціна. Расійскае пасольства ў Берліне поўнае агентаў, поўнае пуціных. А вы хочаце пайсці туды. Вы адважыліся на гэта. Вы неверагодная ўдава.

Хтосьці мог бы штурхнуць вас і нанесці атруту на скуру… Вы ўзялі на сябе ўсё гэта. Вас абразілі перад пасольствам. Сябры Пуціна адпусцілі грубыя слоўцы. А вы цярпліва чакалі магчымасці прагаласаваць у пасольстве.

Якая ў вас, Навальных, смеласць? Ёсць кадры апошняга погляду Аляксея Навальнага з пуцінскай турмы.

Дзьмуў ледзяны вецер, але яго вочы былі поўныя кахання. Ці можна быць шчаслівым пасля смерці? Калі б Навальны ўбачыў сваю жонку перад пасольствам Расіі, ён быў бы шчаслівы».

Чытайце таксама:

ЦВК: Пуцін перамагае на выбарах з рэкорднымі 87,33%. А ў Чачні ў яго наогул 99%

Пуцін пракаментаваў смерць Навальнага. І сказаў, што быў згодны яго абмяняць

Пуцін заявіў пра магчымасць стварэння «санітарнай зоны» на ўкраінскіх тэрыторыях

Пуціна віншуюць з перамогай на выбарах кіраўнікі «сяброўскіх краін». Лукашэнкі ў спісе пакуль няма

На акупаваных Расіяй украінскіх тэрыторыях ужо вядомыя вынікі выбараў. Лічбы зашкальваюць

Юлія Навальная прагаласавала ў Берліне. На бюлетэні яна напісала «Навальны»

Клас
1
Панылы сорам
6
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
1