Ілюстрацыйнае фота «Наша Ніва»

Ілюстрацыйнае фота «Наша Ніва»

«Калі аўтобус, тралейбус ці трамвай адстае ад зададзенага графіка, ён «просіць» у сістэмы прыярытэтны праезд, — патлумачыў намеснік начальніка УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама Дзяніс Лівановіч. — За пэўную адлегласць да святлафора (напрыклад, 300 метраў) грамадскі транспарт у аўтаматычным рэжыме падае сігнал. Пасля гэтага чырвонае святло змяняецца зялёным. Аўтобус праехаў — і цыкл працы святлафора вяртаецца да штатнага. Далей праграмнае забеспячэнне зноў аналізуе графік. І калі транспарту трэба яшчэ раз праехаць святлафор з прыярытэтам, сістэма зноў запытае такую магчымасць. У будучыні падобная схема дазволіць у тым ліку адчувальна паменшыць інтэрвалы».

Начальнік аддзела тэхнічных сродкаў і сістэм УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама Віталь Саўц удакладніў: «Мы не гаворым пра тое, што на ўсіх святлафорах транспарт будзе праязджаць прыярытэтна, заўсёды на зялёны. Сістэма ў цэлым можа гэта зрабіць. У будучыні, калі такое пытанне ўстане, то гэта лёгка рэалізаваць. Але можа здарыцца такая сітуацыя, калі на скрыжаванні сустрэнуцца два прыярытэтныя аўтобусы. Тады першым праедзе той, які, на думку перавозчыка, больш важны для транспартных зносін. Прыярытэт будзе прадастаўляцца на праблемных вуліцах у частцы руху грамадскага транспарту. Неабходнасць прадастаўлення прыярытэту на тым ці іншым скрыжаванні будзе залежаць і ад агульных умоў руху асабістага транспарту».

Пакуль сістэма працуе ў тэставым рэжыме і апрабуецца на трамвайным руху.

«Па некаторых маршрутах ужо сабралі водгукі, — дадаў Віталь Саўц. — На працягу месяца мы правядзем параўнанне па розных паказчыках, уключаючы час сутак, дні тыдня і іншыя нюансы, каб атрымаць поўную карціну. Глабальная наша мэта заключаецца ў тым, каб чалавек мог карыстацца грамадскім транспартам хутка і эфектыўна і разумеў: сеўшы на аўтобус ці тралейбус, ён не спозніцца на працу ці кудысьці яшчэ».

Чытайце таксама:

У Мінску з'явяцца новыя трамваі

«Хутка абавяжуць ставіць відэакамеры на нашых кухнях і ў спальнях». Беларусы выказаліся пра новаўвядзенні ў таксі

Трэцяй лініяй мінскага метро карыстаецца менш за 2% пасажыраў

Клас
7
Панылы сорам
6
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
1