Шухрат Ісматулоеў

Шухрат Ісматулоеў

Вярхоўны суд Таджыкістана прысудзіў да пажыццёвага зняволення пяцярых фігурантаў справы аб выкраданні і забойстве намесніка кіраўніка «Арыёнбанка» Шухрата Ісматулоева. Пра гэта паведамляе таджыкская служба Радыё Свабода/Азодзі са спасылкай на крыніцы.

Да пажыццёвага зняволення прысудзілі Дылшода Саідмуродава, Камарузамона Азізава, Акбара Ахмадава, Бахтавары Сафарава і Шахруха Худжаева.

Акрамя пазбаўлення волі? Саідмуродаву, як галоўнаму арганізатару выкрадання і забойства Ісматулоева, прызначылі канфіскацыю маёмасці.

Дзевяць іншых удзельнікаў злачынства ў залежнасці ад той ролі, якую адыгралі ў выкраданні, катаваннях і забойстве Шухрата Ісматулоева, прыгавораны да тэрмінаў ад 1 да 8 гадоў турмы.

Цела намесніка кіраўніка «Арыёнбанка» Шухрата Ісматулоева знайшлі 15 жніўня ў горадзе Пенджыкенце. Па версіі следства, 23 чэрвеня банкіра выкрала злачынная група Дылшода Саідмуродава, сілком пасадзіла Ісматулоева ў аўтамабіль з прыцемненым шклом і павезла ў напрамку вёскі Шадоб-1.

«Гэтыя асобы ў адным з дамоў названага сяла да трох гадзін 24 чэрвеня катавалі Ісматулоева з ужываннем фізічнай сілы, электрашокера, аўтафена і іншых сродкаў і пасля забілі яго. Затым з мэтай утойвання слядоў злачынства скінулі цела забітага і аўтамашыну ў раку Зарафшан на 130-м кіламетры аўтадарогі Душанбэ — Чанак», — гаворыцца ў паведамленні Генпракуратуры Таджыкістана.

У той жа дзень, па звестках ведамства, Саідмуродаў і Ахмедаў збеглі ў Расію, а Худжаеў і Ашураў — у Турцыю. Праз пяць дзён Ашураў аказаўся ў аэрапорце Кішынёва, дзе адкрыў стральбу, забіўшы дваіх афіцэраў і параніўшы пасажыра. Пры затрыманні Ашураў атрымаў шматлікія кулявыя раненні, ад якіх пасля памёр.

49-гадовы Шухрат Ісматулоеў быў братам Дылшода Ісматулозада, экс-гендырэктара авіякампаніі «Таджык Эйр». Ён адзін з набліжаных людзей Хасана Асадулазода, старшыні «Арыёнбанка» і швагра прэзідэнта краіны Эмамалі Рахмона.

Чытайце таксама:

У Беларусі затрымалі ўраджэнца Таджыкістана, які ўхіліўся ад службы ў войску РФ

У Душанбэ адключаныя электрычнасць, ацяпленне, вада, перабоі сотавай сувязі і інтэрнэту

У Таджыкістане падчас узлёту загарэўся расійскі самалёт

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0