У кампаніі «Пакроўскі руднік», якая распрацоўвае радовішча, сказалі, што абрушэнне адбылося ў 20:40 па мясцовым часе. Па інфармацыі Baza, абвальванняў было два: другое здарылася праз 10 гадзін.

Пад заваламі знаходзяцца 13 шахцёраў. Яны не выходзяць на сувязь. Як паведаміў кіраўнік рэгіёну Васілій Арлоў, сярод пацярпелых няма мясцовых жыхароў — гэта рабочыя з іншых рэгіёнаў.

МНС праводзіць выратавальную аперацыю. У Амурскай вобласці ўвялі рэжым НС.

Следчы камітэт завёў крымінальную справу па артыкуле аб парушэнні патрабаванняў бяспекі пры вядзенні работ, паведамляе тэлеканал «Дождь».

Чытайце таксама:

Паўстагоддзя таму ад выбуху ў мінскім цэху загінула больш за сто чалавек. Некаторыя людзі захлынуліся кіпнем, іншыя загінулі ад паражэння токам

У Мінскім раёне мужчына капаў каналізацыю ў прыватным доме — яго засыпала грунтам

20 гадоў з трагедыі ў Краснаполлі. Як абвалены дах у школе пахаваў вучняў і настаўніка

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
4
Абуральна
0