У тэлеграм-чаце «Праца Вільнюс» з'явілася чарговая аб'ява пра пошук падпрацоўкі. Журналіст «Нашай Нівы» вырашыў запытацца, у чым яе сутнасць. 

Спачатку кантакт прапанаваў здымаць акцыі за мяжой. «25 [сакавіка] выходзілі беларусы, прасілі іх здымаць таксама». Аплата — выключна ў крыптавалюце.

Апісанне працы ад тэлеграм-акаўнта alex060580 (ID 6868032872)

Апісанне працы ад тэлеграм-акаўнта alex060580 (ID 6868032872)

Пасля ён запытаўся, ці гатовы наш журналіст парушаць закон, «напрыклад, маляваць графіці».

Каб працягнуць дыялог, журналіст сказаў, што ў прынцыпе гатовы, галоўнае, каб справа не тычылася наркотыкаў.

Пытанне «Алекса» да нашага журналіста

Пытанне «Алекса» да нашага журналіста

«Мы беражэм сваіх людзей, аніякіх наркотыкаў», — запэўніў «Алекс».

Адказ акаўнта наконт таго, ці займаюцца яны наркотыкамі

Адказ акаўнта наконт таго, ці займаюцца яны наркотыкамі

У выніку «Алекс» выдаў першае, пробнае ды бясплатнае заданне — сфатаграфаваць паркоўку з нумарамі аўтамабіляў. Адметна, што ў будынку знаходзіцца Дэпартамент дзяржаўнай бяспекі Літвы.

Заданне, якое выдаў тэлеграм-акаўнт

Заданне, якое выдаў тэлеграм-акаўнт

«Алекс» пачаў пераконваць, што гэта цалкам легальна, а «пытанняў замоўнікам яны не задаюць».

Каб праверыць, ці звязаны гэты чалавек з Літвой, мы скінулі яму пытанне на літоўскай мове — маўляў, гэта будынак Дэпартамента дзяржаўнай бяспекі Літвы, чалавек на другім канцы адказваў вельмі доўга. На пытанне, ці літовец ён, адказаў: «не, этнічны ўкраінец» (пасля адмовы выконваць заданне ён адразу выдаліў паведамленне, таму мы не паспелі яго захаваць). Беларускай мовы ён таксама не ведае.

Імаверна, замоўнік ці аператар цяпер знаходзяцца ў Польшчы — скрыншот гугл-мапаў, які нам скінулі, на польскай мове.

Скрыншот з гугл-мапаў, які нам скінуў «Алекс»

Скрыншот з гугл-мапаў, які нам скінуў «Алекс»

Сярод іншага, актывізаваўся і іншы кантактны акаўнт, пра які мы распавядалі — Normal (id 7123162933). Мінулым разам заданнем было намаляваць графіці «Вільня наша» на бачным месцы ў горадзе. А цяпер ён зноўку набірае людзей для выканання заданняў у Вільні.

Скрыншоты паведамленняў акаўнта Normal

Скрыншоты паведамленняў акаўнта Normal

Адміністратары прынамсі адной з групаў па пошуку працы таксама адрэагавалі на наша паведамленне і забанілі Normal. 

Крымінальны кодэкс Літвы прадугледжвае суровую адказнасць за шпіянаж і дапамогу «іншым дзяржавам у варожых да Літвы дзеяннях». Па артыкуле 118 КК Літвы за агентурную дзейнасць пагражае да 7 гадоў турмы, а за шпіянаж па артыкуле 119 КК Літвы — да 15 гадоў турмы.

Чытайце таксама:

На ўездзе ў Вільню намалявалі надпіс «Вільня наша» з бчб-сцягам. Вось як замаўляюць такія графіці

Дэпартамент дзяржбяспекі Літвы не знайшоў груп ліцвіністаў, якія пагражаюць бяспецы краіне

Вынікі апошняга апытання паказалі, што літоўцы прыхільна ставяцца да беларусаў

Клас
3
Панылы сорам
5
Ха-ха
5
Ого
4
Сумна
3
Абуральна
51