Жыхар аграгарадка Брэсцкай вобласці, звярнуўся ў міліцыю са скаргай на падман. Ён сцвярджаў, што, заплаціўшы 680 даляраў за новы смартфон, атрымаў кавалак дрэва, піша Blizko.by.

У выніку аператыўна-вышуковых дзеянняў стала вядома, што падман быў здзейснены 36-гадовым мужчынам, які меў судзімасці за аналагічныя злачынствы.

Пацярпелы знайшоў на замежным інтэрнэт-маркетплэйсе выгадную прапанову па продажы тэлефона. Пасля перапіскі ў месенджары і дамоўленасці аб асабістай сустрэчы для аплаты тавару, ён атрымаў скрынку, за якую і пералічыў грошы.

Аднак, вярнуўшыся дадому, мужчына выявіў унутры не тэлефон, а драўляны брусок. 

@nashaniva У Мазыры шукаюць расійскага вайскоўца, які скраў арэндны аўтамабіль #беларусь #мозырь #солдат #военные #всрб #армиябеларуси #новостибеларуси #арендаавто #каршеринг ♬ Epic Disaster - Kidmada

Чытайце таксама:

Махляры пераканалі 83-гадовую жанчыну перавесці ім грошы, бо «купюры заражаныя»

У Мазыры затрымалі серыйнага «дамушніка»

Новая схема махлярства пры арэндзе жылля — цяжка не падмануцца

Клас
3
Панылы сорам
6
Ха-ха
7
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
5