Пакуль у Беларусі чакаюць падвышэння коштаў на патрыманыя аўто, у ЗША распрадаюць высокатэхналагічны транспартны сэканд-хэнд з уцэнкай: касмічнае агенцтва NASA выставіла на публічны продаж два сваіх касмічных чаўнакі, «Індэвар» і «Атланціс». Цэннік прывабны як ніколі: з прычыны нізкай актыўнасці патэнцыйных пакупнікоў NASA ўцаніла караблі з 42 да 28,8 мільёнаў даляраў. Апошні тэрмін для падачы заявак на пакупку зоркалётаў — 19 лютага.

Касмічныя караблі ў тэхналогіі «Касмічны чаўнок» служылі для палётаў у космас з 70-х гадоў, але з 2010 насаўцы перайдуць на новае пакаленне касмічных транспартных сродкаў. За гэтыя гады пацярпелі аварыю дзве машыны: «Чэленджэр» (выбухнуў пры старце ў 1986) і «Калумбія» (згарэў пры пасадцы ў 2003 годзе) . Сёння на службе засталося тры: «Індэвар», «Атлантыс» і «Дыскаверы». Апошні, які адпраўляўся за межы стартасферы 36 разоў, ужо прададзены ў Нацыянальны музей асваення паветра і космасу.

Цалкам верагодна, што нізкая актыўнасць удзельнікаў аўкцыёна палягае ў праблематычнасці транспартавання чаўнакоў з ангараў NASA, з Касмічнага цэнтра імя Кенэдзі ў Фларыдзе.

У дадатак NASA прапануе купіць рухавік за 400—800 тысяч даляраў, але гэтая прапанова таксама не мае вялікага попыту. Тут, напэўна, прычына палягае ў тым, што агенцтва прапанавала купіць рухавік, раскладзены на тысячы частак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?