Варадэра на Кубе. Фота: hometohavana.com
68-гадовы Фарах Жаржур памёр 22 сакавіка ў курортным горадзе Варадэра на поўначы Кубы. Цела павінны былі накіраваць яго сваякам у канадскую правінцыю Квебек, але памылкова даставілі ў Расію.
Паводле слоў дачкі загінулага, Мірыям Жаржур, сям'я атрымала груз, але ў труне знаходзілася цела расейца прыкладна на 20 гадоў маладзейшага за канадскага грамадзяніна.
«Мы не ведаем, калі прыбудзе цела майго бацькі. Пахавання бацькі не было, праз гэта мы дрэнна спім», — распавяла CTV News Мірыям Жаржур.
Урад Кубы вярнуў сям'і Жаржур сродкі, перададзеныя імі на транспартаванне цела. Міністарка замежных спраў Канады Мелані Жалі ў сацсетцы Х заявіла, што на Кубе праводзяць расследаванне таго, што адбылося.
Чытайце таксама:
На Палессі ўспомнілі пра яшчэ адзін выпадак з бязладдзем у беларускіх моргах
Выпадак з мёртвым целам, якое пераблыталі ў Гомелі не ўнікальны — тое самае было ў Пінску