Віленскі ўніверсітэт. Фота: «Наша Ніва»

Віленскі ўніверсітэт. Фота: «Наша Ніва»

«Прэзідэнт [Наўседа] кажа, што дзейнасць, якую вядуць супраць нас беларускія службы, дазваляюць нам аднолькава ацэньваць усіх грамадзян замежных краін — Расіі і Беларусі — якія перасякаюць мяжу», — заявіў Будрыс у эфіры радыёстанцыі Žini rad radijas. «(Патокі неабходна) істотна абмежаваць і скараціць, бо цяпер яны занадта вялікія. І тое, што кажуць наша разведка і контрразведка, трэба да гэтага паставіцца сур'ёзна», — сказаў ён.

Пры прыняцці рашэнняў аб абмежаванні патокаў з Расіі і Беларусі неабходна вылучыць прадстаўнікоў беларускай апазіцыі.

«Не чапаць пытанні, якія ніхто не ставіць пад сумнеў — беларускую апазіцыю, людзей, якія ўжо знаходзяцца тут, у якіх ужо ёсць часовы від на жыхарства ў Літве, якія ствараюць сем'і. І перастаць запалохваць іх цяжкімі наступствамі ў мэтах палітычнага маніпулявання», — падкрэсліў ён.

На мінулым тыдні Сейм Літвы прыняў рашэнне ўхваліць папраўкі да закона, накіраваныя на падаўжэнне нацыянальных санкцый супраць грамадзян Расіі і Беларусі яшчэ на год і ўзмацненне жорсткасці надгляду беларусаў, якія прыбываюць у краіну. Аднак у ходзе пасяджэння дэпутаты Сейма вырашылі не разглядаць прапанову кансерватара Аўдронюса Ажубаліса пра пазбаўленне грамадзян Расіі і Беларусі выдаванага ім дазволу ў на жыхарства ў выпадку, калі гэтыя асобы выязджаюць на радзіму часцей за адзін раз на тры месяцы.

Хоць гэтая прапанова была прадстаўлена ў ходзе пасяджэння, з-за адсутнасці кворуму прапанова не была прынята да разгляду.

Чытайце таксама:

Літва прадоўжыла санкцыі супраць грамадзян Беларусі. Ёсць таксама новыя візавыя абмежаванні

Літва не збіраецца закрываць яшчэ адзін пункт пропуску на мяжы з Беларуссю

Літва ўручыла Беларусі ноту пратэсту з нагоды заяваў Церцеля

Клас
6
Панылы сорам
3
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
9