У лонданскім жылым комплексе Хайнолт невядомы мужчына, узброены мячом, напаў на паліцэйскіх і мінакоў.

Паводле звестак паліцыі, зламыснік спачатку ўрэзаўся на машыне ў адзін з дамоў, а затым выйшаў з аўто і атакаваў мінакоў мячом, паведамляе Бі-бі-сі.

У выніку як мінімум пяць чалавек атрымалі раненні, у тым ліку двое паліцэйскіх. Медыкі аказалі параненым дапамогу на месцы, а затым даставілі іх у бальніцу. Пазней брытанскія СМІ паведамілі, што ў выніку нападу загінуў 13-гадовы хлопчык.

Паліцыі ўдалося затрымаць нападніка. Яго матывы высвятляюцца. Аднак прадстаўнікі праваахоўных органаў заявілі, што злачынства, хутчэй за ўсё, не звязана з тэрарызмам.

Тым не менш у мэтах бяспекі ў раёне была зачынена станцыя метро.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
4