Візуалізацыя: «Проект»
Зняць унутранае ўбранне палаца, як сцвярджаецца ў расследаванні, удалося аднаму з будаўнікоў на свае страх і рызыку. Рэканструкцыя завяршылася да вясны 2023 года. Рабочыя спрабавалі ліквідаваць дэфекты, закладзеныя пры будаўніцтве, і прадумаць гідраізаляцыю. Заадно былі змененыя і інтэр'еры.
Так, у палацы з'явілася шмат карцін на ваенную тэматыку, у тым ліку праца Сяргея Прысекіна «Хто з мячом да нас прыйдзе, ад мяча і загіне!» з Аляксандрам Неўскім.
Зніклі пакоі з казіно, шастом для стрыптызу і цацачнай чыгункай. Замест іх у палацы з'явілася дамавая царква з трыпціхам. У яго ўваходзіць абраз Святога Уладзіміра — гэта, на думку экспертаў, непасрэдна сведчыць пра тое, што ўладальніка палаца завуць Уладзімір. У дамавой царкве таксама паставілі драўляны трон. Новыя інтэр'еры, на думку аўтараў расследавання, паказваюць, як змяніўся Пуцін за апошнія гады.
Візуалізацыя: «Проект»
«Проект» вывучыў план будынка і відэазапіс, які зрабіў рабочы, і прыйшоў да высновы, што палац не можа быць гатэлем, пра што гавораць афіцыйныя асобы. Па многіх прыкметах, у тым ліку наяўнасці цэлага пакоя для спецсувязі, гэты будынак пабудаваны для першай асобы дзяржавы.
Чытайце таксама:
Пуцін перастаў пакідаць Крэмль і свае рэзідэнцыі пасля выбараў
Інаўгурацыя Пуціна пройдзе 7 мая. Адбудзецца і ПЛР-тэставанне