The Tribuneindia.com

The Tribuneindia.com

45-гадовы кіроўца аўтарыкшы, родам з вёскі Ганна (Ganna), што ў штаце Пенджаб на поўначы Індыі, загінуў у лесе Беларусі, калі накіроўваўся ў Італію, піша tribuneindia.com.

Махінджэр Пал Сінгх з'ехаў з вёскі 4 снежня, заплаціўшы 12 мільёнаў рупій (14 300 даляраў) турыстычнаму агенту з Джамы.

«Цягам чатырох месяцаў агент працягваў адпраўляць майго брата пешшу з адной краіны ў іншую. Яны не забяспечылі яго ні транспартам, ні нармальнай ежай. Хоць мы да гэтага часу не ведаем прычыну яго смерці, нас прымушаюць паверыць, што ён, магчыма, памёр з-за крайняй слабасці і голаду», — сказаў малодшы брат Махіндэра Дхарміндэр.

 Сям'я, аднак, не выключае версію забойства.

«Апошні раз мы размаўлялі з ім 23 сакавіка, таксама па тэлефоне агента. Пасля гэтага мы працягвалі тэлефанаваць агенту, каб ён мог звесці нас з маім братам, але ён працягваў прасіць у нас яшчэ грошай. Паколькі мы не маглі з ім пагаварыць, у нас узнікла напружанне. Таму мы звязаліся з пасольствамі ў Расіі і Беларусі, дзе нам паведамілі, што Махіндэра больш няма», — сказаў Дхарміндэр.

Падрабязнасці інцыдэнту не прыводзяцца.

Клас
9
Панылы сорам
44
Ха-ха
6
Ого
5
Сумна
31
Абуральна
11