Петэр Павэл. Фота: Petr David Josek / AP Photo

Петэр Павэл. Фота: Petr David Josek / AP Photo

Такім чынам, Павэл фактычна прапануе пакінуць за Масквой тыя ўкраінскія тэрыторыі, якія на момант пачатку перамоваў будуць кантраляваць расійскія вайскоўцы. «Па будучай дамоўленасці можа быць нейкі кампраміс», — дадаў прэзідэнт.

Павэл таксама заявіў аб існуючых для Кіева рызыках прайграць вайну. Гэта, на думку кіраўніка дзяржавы, можа адбыцца, калі Захад будзе і ў далейшым праяўляць празмерную асцярожнасць, ацэньваючы пастаянна рызыкі эскалацыі. У той жа час ён перакананы, што дапамога, якую Захад аказвае зараз Украіне, з'яўляецца дастатковай для перамогі ў вайне.

Чэшскі прэзідэнт выключыў адпраўку войскаў НАТА ва Украіну для ўдзелу ў баявых дзеяннях супраць Расіі. «Украіна не з'яўляецца членам НАТА.

Мы не можам ваяваць за Украіну ва Украіне, бо гэта адразу азначала б прамы канфлікт паміж НАТА і Расіяй, і ніхто ў Еўропе такога канфлікту не хоча», — растлумачыў ён.

На думку Павэла, дыскусія аб членстве Украіны ў НАТА зараз з'яўляецца недарэчнай, бо спачатку павінна быць дасягнута мірнае пагадненне.

Чэшскі прэзідэнт таксама раскрытыкаваў «адсутнасць гнуткасці» ў еўрапейскіх краін у прыняцці рашэнняў, якія змаглі б забяспечыць хуткае павелічэнне ваеннага патэнцыялу Еўропы.

Паводле яго слоў, еўрапейскія ўрады не вылучаюць «дакладных патрабаванняў і гарантый да абароннай прамысловасці». Еўропа ж зараз сутыкаецца з самымі вялікімі пагрозамі бяспецы з часоў Другой сусветнай вайны, падкрэсліў кіраўнік Чэхіі.

Чытайце таксама:

Прэзідэнт Чэхіі: Украіна не атрымлівае ваеннай перавагі, час ідзе на карысць РФ

Пентагон пра сітуацыю на фронце ва Украіне: Сітуацыя складаная, выклікае непакой

Зяленскі адмяніў паездкі ў Іспанію і Партугалію

Клас
10
Панылы сорам
17
Ха-ха
10
Ого
4
Сумна
6
Абуральна
43