Ілюстрацыйнае фота Straž graniczna

Ілюстрацыйнае фота Straž graniczna

Пачалося будаўніцтва электроннай плаціны на рэках Свіслач і Істачанка на Падляшшы. Гэта рэалізацыя чарговых заяў аб умацаванні ўсходняй мяжы ў сувязі з міграцыйным крызісам, справакаваным беларускім рэжымам, піша RMF24.pl.

На ўжо падрыхтаваныя будаўнічыя пляцоўкі прывозяцца спецыяльныя слупы. Частка з іх ужо ёсць на памежнай паласе, размешчанай ля Свіслачы і Істачанкі. На гэтых слупах будуць усталяваныя электронныя прылады, якія будуць спрыяць маніторынгу незаконных уварванняў з Беларусі. Даўжыня плаціны складае 47 кіламетраў.

Раней пісалася, што праектам прадугледжвалася ўсталяваць на мяжы каля 1800 камерных стоек, 4500 камер «дзень-ноч» і цеплавізараў, а таксама спецыяльных датчыкаў.

Таксама вядзецца праца па ўмацаванні ўжо існуючай пагранічнай агароджы.

Клас
8
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
0