Рознічныя цэны на цукар з 28 студзеня ў Беларусі павышаюцца ў сярэднім на 10 адсоткаў. Такое рашэнне змяшчаецца ў пастанове Мінэканомікі №14.

Так, рознічныя цэны на вагавы цукар‑‑пясок складуць 2 350 руб. за 1 кг, на расфасаваны ў поліэтыленавыя або папяровыя пакеты па 1 кг — 2 570.

Рашэнне аб павелічэнні рознічных цэн на цукар прынята па прапанове канцэрна «Белдзяржхарчпрам» у мэтах выраўноўвання рознічных цэн на цукар з сумежнымі дзяржавамі, а таксама ўлічваючы пагаршэнне фінансавага стану цукраперапрацоўчых арганізацый у сувязі з перапрацоўкай цукру‑сырцу, які завозіцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?