Моцны снегапад стаў прычынай затрымкі некаторых авіярэйсаў у Нацыянальным аэрапорце Мінск.

Самая вялікая затрымка сёння была на рэйсе Мінск — Дамадзедава (Масква).

Самалёт меўся вылецець з Мінска а 9:00, а вылецеў у 10.18.

Затрыманыя таксама рэйсы з Мінска ў Рыгу (прыкладна на 1 гадзіну 15 хвілін), Рым (30 хвілін), Санкт‑Пецярбург (45 хвілін), Кіеў (10 хвілін).

«У асноўным усе затрымкі былі невялікімі, збояў у графіку было няшмат», — праінфармавалі спецыялісты.

У аэрапорце Мінск‑1 распавялі, што аэрапорт працуе ў штатным рэжыме, ніякіх затрымак і адмены рэйсаў пакуль няма. Робяцця захады дзеля таго, каб стварыць неабходныя ўмовы для прыёму і адпраўкі самалётаў з аэрапорта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?