Ірыны Дрыга не ўпэўненая, ці трэба нашым дзецям ведаць у твар кiраўнiкоў Iндыi або Бразiлii.

 Ірына Дрыга. Фота kimpress.by

Ірына Дрыга. Фота kimpress.by

«Трэба сачыць i за iдэалагiчным зместам вучэбнай лiтаратуры», — заявіла ў інтэрвію «Звяздзе» намеснiк начальнiка Галоўнага iдэалагiчнага ўпраўлення — начальнiк Упраўлення сацыяльна-культурнай палiтыкi Адмiнiстрацыi прэзідэнта Iрына Дрыга. «У якасцi прыкладу можна прывесцi падручнiк па грамадазнаўстве, прызначаны для вучняў 9-х i 10-х класаў. Напрыклад, раздзел пра палiтычных лiдэраў суправаджае фатаграфiя кiраўнiкоў дзяржаў «вялiкай вясьмёркi». Але цi патрэбна нашым дзецям ведаць у твар кiраўнiкоў Iндыi або Бразiлii? Цi не лепш было змясцiць фатаграфiю прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь з кiраўнiкамi краiн СНД? Цi ў раздзеле «грошы» мы бачым на iлюстрацыi грошы любых краiн, але толькi не беларускiя. Таксама ў падручнiку паведамляецца, што парламент фармiруе ўрад, прызначае i адпраўляе ў адстаўку мiнiстраў. Прабачце, пра парламент якой краiны iдзе размова? Беларускi парламент вырашае iншыя задачы. Напэўна, нашых дзяцей трэба навучаць i выхоўваць усё ж на нашых прыкладах!»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?