У БДУ культуры і мастацтваў узнагародзілі тых, хто папулярызуе беларускую мову ў прафесійнай дзейнасці.

Мерапрыемства было прымеркавана да Міжнароднага дня роднай мовы.

Граматамі ўзнагародзілі выкладчыка матэматыкі БДУ Аляксандра Самадурава, стаматолага Алеся Лютчыка, выкладчыка логікі і філасофіі БДУКМ, аўтара першага падручніка па логіцы на беларускай мове Аркадзя Бабко, інака Мікалая (паэт Зніч).

Удзел ва ўзнагароджванні ўзялі міністр культуры Павел Латушка і рэктар універсітэта Барыс Святлоў. Яны, праўда, хутчэй стваралі фон афіцыйнасці. Бо ніводзін з іх не прамовіў перад прысутнымі ні слова.

Алег Трусаў віншуе Аляксандра Самадурава.

Алег Трусаў віншуе Аляксандра Самадурава.

Алег Хаменка ўзнагароджвае Алеся Лютчыка.

Алег Хаменка ўзнагароджвае Алеся Лютчыка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?