У Гомелі невядомыя падпалілі кафэ «Руслан», размешчанае на вуліцы Шылава.

Як паведаміў прэс‑сакратар Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС Руслан Габрылёў, паведамленне аб пажары ў кафэ паступіла прыкладна ў 2 гадзіны ночы 25 лютага ад аператара аўтазаправачнай станцыі. Пасля прыбыцця пажарных было ўстаноўлена, што задымлена зала кафэ — аднапавярховага блочнага будынка, які належыць ТАА «Агдаш» (дырэктар Мамедаў, ураджэнец Азербайджана).

Агнём пашкоджана дывановае пакрыццё, электрабытавое абсталяванне — тэлевізары і халадзільнік, сцены і падвясная столь.

Прычына пажару — «занос пабочнай крыніцы звонку», гэта значыць падпал. На месцы НЗ былі знойдзены факелы і манціроўкі.

Узгаранне было аператыўна ліквідавана супрацоўнікамі МНС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?