Пракуратура Фрунзенскага раёна Мінска праводзіць праверку па факце смерці 22‑гадовага рабочага, які памёр у выніку атрыманай на будоўлі траўмы.

Як паведамілі ў раённай пракуратуры, няшчасны выпадак адбыўся 26 лютага каля 14 гадзін на будаўнічым аб’екце па праспекце Пушкіна. Рабочага прыціснула да сценкі металічнай формай з бетонам, якую паднімаў кран. Маладога чалавека даставілі ў бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі, дзе ён праз некаторы час памёр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?