Аляксандр Лукашэнка накіраваўся з афіцыйным візітам у Баліварыянскую Рэспубліку Венесуэла, паведамілі ў прэс‑службе беларускага лідэра.

Кіраўнік беларускай дзяржавы правядзе перагаворы са сваім венесуэльскім калегам Уга Чавесам у вузкім, а потым пашыраным фарматах. Па выніках перагавораў будзе падпісаны шэраг важных дакументаў. У планах сумеснай работы прэзідэнтаў дзвюх краін — знаёмства з тым, як рэалізуюцца беларуска‑венесуэльскія праекты ў розных сферах.

Гэта другі візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Венесуэлу. Прэзідэнт Беларусі наведваў гэту краіну ў снежні 2007 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?