Паліцыя Сіднея затрымала 92-гадовую пенсіянерку Клэр Танг па падазрэнні ў забойстве свайго 98-гадовага мужа, паведамляе агенцтва AP.

Мужчына быў знойдзены мёртвым з траўмамі галавы ў сваім уласным доме. Падазраваная павінна паўстаць перад судом у аўторак.

Паводле інфармацыі паліцыі, жанчына і яе загінулы муж з'яўляюцца грамадзянамі Кітая і знаходзіліся ў шлюбе ўжо больш за 70 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?