На міжнародным конкурсе блогаў The BOBs у фінал выйшаў блог беларускага журналіста Віктара Малішэўскага.

Ён прэтэндуе на званне найлепшага блога на расейскай мове. Конкурс праводзіцца медыякампаніяй Deutsche Welle ужо ў шосты раз.

Як адзначана на сайце конкурсу, «у сваім блогу Малішэўскі трапна і з гумарам каментуе палітычныя рэаліі сучаснай Беларусі, якія нярэдка мяжуюць з абсурдам. Утапічнасць заяваў афіцыйных уладаў ён, у прыватнасці, дэманструе аналізам афіцыйнай жа статыстыкі».

Найлепшыя блогі будуць вызначаныя ў адзінаццаці моўных катэгорыях, а таксама ў шасці міжнародных: найлепшы блог, найлепшы відэаблог, найлепшы падкаст, прыз арганізацыі «Рэпарцёры без межаў», спецыяльны прыз «Праблемы зменаў клімату» і «Самы незвычайны блог».

15 сакавіка пачалося онлайн-галасаванне, якое працягнецца да 14 красавіка. У кожнай катэгорыі будуць вызначаныя па два пераможцы: найлепшы блог паводле версіі інтэрнэт-карыстальнікаў (вынікі онлайн-галасавання) і найлепшы блог паводле версіі журы.

Пераможцы The BOBs 2009/2010 будуць абвешчаныя 15 красавіка на ўрачыстай цырымоніі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?