Міліцыя Мінскага метрапалітэна ўзмацніла ахову станцый у сувязі з выбухамі ў Маскве. Пра гэта паведаміў прэс‑афіцэр гэтага падраздзялення Арцём Гарашэвіч.

Ён адзначыў, што і раней міліцыя працавала над тым, каб выключыць магчымасць падобных інцыдэнтаў. У прыватнасці, якія пастаянна выкарыстоўваліся металадэтэктары.

Зараз на дзяжурства выведзеныя дадатковыя сілы на ўсе канцавыя станцыі і перасадачную («Купалаўская — Кастрычніцкая»). Усе астатнія станцыі таксама ўзятыя пад асаблівы кантроль.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?