Лідэру беларускай моладзі Салігорска Аляксею Валабуеву не ўдалося стаць дэпутатам Салігорскага райсавета.

У акрузе № 13 у Салігорску дэпутатам стаў вайсковы камісар падпалкоўнік Заінчкоўскі. Па датэрміновым галасаванні за Валабуева прагаласавала 181 чалавек, за Заінчкоўскага — 608. Па асноўным дні галасавання: Валабуеў — 303 галасы, Заінчкоўскі — 508. Супраць усіх прагаласавала 146 чалавек.

На адным з участкаў для галасавання Івану Шылу, даверанай асобе Аляксея Валабуева, пагражалі збіццём казакі, што былі ў назіральніках. Іван напісаў скаргу ў міліцыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?