Камісія часовага ўрада Кыргызстана па гарантаванні правапарадку і бяспекі абвясціла ў вышук за здзяйсненне цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў членаў сям’і былога прэзідэнта Курманбека Бакіева і яго паплечнікаў.

Сярод шукаемых 12 былых чыноўнікаў — тры браты зрынутага прэзідэнта, а таксама яго малодшы сын Максім. Акрамя таго, часовы ўрад збірае інфармацыю пра месцазнаходжанне экс‑прэм’ера Даніяра Усенава, былога кіраўніка Фонда развіцця Ігара Чудзінава, а таксама дырэктара Упраўлення спраў прэзідэнта Курманбека Тэмірбаева.

Як паведамляе прэс‑цэнтр урада, за «рэальнае садзейнічанне ў вышуку і спайманне згаданых асобаў» прызначаныя ўзнагароды ад $20 да $100 тыс.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?