У сталічным парку Дружбы народаў 10 чэрвеня прайшоў санкцыянаваны мітынг супраць новага указу №60 «Аб мерах па ўдасканальванні выкарыстання нацыянальнага сегменту глабальнай кампьютарнай сеткі Інтэрнэт».

Дазвол на правядзенне мітынгу атрымалі прадстаўнікі незарэгістраванай Партыі нацыянал-бальшавікоў Беларусі. Акцыю падтрымаў «Рух будучыні» і «Правы альянс». Выказацца са сцэны мог кожны жадаючы, чым і скарысталіся многія прысутныя прадстаўнікі арганізацый і ініцыятыў (у тым ліку прастаўнікі праваабарончага праекту GayBelarus.by):

Акцыя цягнулася усяго 40 хвілін. Арганізатары спадзяюцца, што яна стане пачаткам шэрагу мерапрыемстваў прысвечаных дадзенай праблеме. Наступны мітынг запланаваны на 23 чэрвеня а 19.00 на плошчы Свабоды ў Менску.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?