«Белтрансгаз» заплаціў за майскія пастаўкі расійскага газу згодна з умовамі кантракта, паведамляе «Газпром».

«Сума плацяжу — 260,134 мільёна даляраў. Яна разлічана «Белтрансгазам» у адпаведнасці з кантрактам на пастаўку газу ад 31 снежня 2006 года. Такім чынам, беларускі бок прызнаў неабходнасць плаціць за газ па кантрактнай формуле цаны», — гаворыцца ў паведамленні кампаніі.

Разам з тым «Газпром» зазначае, што

»Белтрансгаз» абавязаны неадкладна аплаціць доўг, які сабраўся з пачатку 2010 года, за пастаўкі расійскага газу ў Беларусь у памеры 192 млн. даляраў.

Запазычанасць сфарміравалася ў сувязі з тым, што Беларусь аплачвала газ па леташняй цане — 150 даляраў, у той час як кантрактная цана ў першым квартале 2010 года склалася 169,2 даляра за тысячу кубаметраў, у другім — 184,8 даляра. У трэцім квартале кошт газу ўзрасце да 193‑194 даляраў. Сярэднегадавая цана чакаецца на ўзроўні 187 даляраў, паведамляе «Газпром». Паводле разлікаў кампаніі, калі «Белтрансгаз» будзе працягваць аплачваць пастаўкі газу па ранейшай цане, запазычанасць да канца года можа дасягнуць 500—600 млн. даляраў.

***

Як паведамлялася раней, з 23 чэрвеня пастаўкі газу ў Беларусь скарочаны на 60% ад плана.

«З 10.00 уводзіцца абмежаванне паставак на 60%», — заявіў кіраўнік «Газпрома» Аляксей Мілер на ранішнім пасяджэнні аператыўнага штаба.

Абмежаванні былі ўведзены раніцай 21 чэрвеня — тады «Газпром» скараціў пастаўкі газу ў Беларусь на 15%. 22 чэрвеня аб’ём паставак зменшыўся на 30%. Кіраўніцтва «Газпрома» папярэдзіла, што абмежаванне плануецца давесці да 85%, адпаведна з узроўнем запазычанасці Мінска за газ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?