Футбольны чэмпіянат свету ў ПАР на гэтым тыдні выходзіць на фініш — засталося правесці ўсяго чатыры матчы. Белтэлерадыёкампанія вызначылася з каментатарамі, якія будуць працаваць на вырашальных паядынках сусветнага футбольнага форуму,
паведаміў намеснік дырэктара Дырэкцыі спартыўнага вяшчання БГТРК Аляксандр Казюкевіч.

Фінальны матч чэмпіянату свету даверана каментаваць двум журналістам — Сяргею Новікаву і Аляксандру Дзмітрыеву

. Вядомы тэлекаментатар Уладзімір Навіцкі на гэты раз будзе дапамагаць заўзятарам сачыць за «бронзавай» сустрэчай, а на паўфіналах папрацуе Аляксандр Цвічковскі і Павел Баранаў.

Па словах Аляксандр Казюкевіч, напярэдадні вырашальных сустрэч было праведзена інтэрнэт‑апытанне сярод тэлегледачоў, якія выказалі сваё меркаванне наконт таго, хто павінен каментаваць топ‑паядынкі сусветнага першынства. Яго вынікі дапамаглі вызначыць, каму даверыць мікрафон падчас вырашальных гульняў.

Усе астатнія матчы чэмпіянату свету будуць паказаны ў прамым эфіры Першага тэлеканала: 6 ліпеня — Галандыя — Уругвай, 7 ліпеня — Германія — Іспанія, 10 ліпеня — матч за 3‑е месца, 11 ліпеня — фінал. Пачатак усіх сустрэчаў у 21.30.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?