У Лельчыцах п'яны рабочы намагаўся спаліць былога цесця і яго дом.

Як паведамілі ў прэс-службе УУС Гомельскага аблвыканкама, 7 ліпеня ў дачыненні да 37-гадовага жыхара райцэнтра распачата крымінальная справа паводле арт. 186 КК (пагроза забойствам). Заява ў міліцыю паступіла 29 чэрвеня ад 62-гадовага мужчыны, які паведаміў, што яго былы зяць, напіўшыся, абліў дом бензінам, пасля чаго выліў гаручае на свайго былога цесця і пагражаў падпаліць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?