У адпаведнасці з заяўкамі ад Арменіі, Беларусі, Казахстана і Узбекістана канцэрн СПА «Алмаз-Антэй» (Расія) прапрацоўвае пытанне аб пастаўках у гэтыя краіны запчастак для тэхнікі СПА.
Аб гэтым было заяўлена 13 ліпеня ў Маскве на пасяджэнні каардынацыйнага камітэта па пытаннях СПА пры Савеце міністраў абароны СНД.

Таксама прапрацоўваецца пытанне аб рамонце камплектуючых да ЗРК С-300 ПС расійскімі спецыялістамі.

Згодна з планам сумесных мерапрыемстваў аператыўнай і баявой падрыхтоўкі ў рамках аб’яднанай сістэмы СПА краін СНД, на кастрычнік 2010 запланавана камандна-штабная трэніроўка з органамі кіравання і дзяжурнымі па СПА аб’яднанай сістэмы СПА СНД, а таксама шэрагу камандна-штабных трэніровак.

На пасяджэнні таксама была дадзена ацэнка сістэме СПА Беларусі. «Намаганнямі урада, Міністэрства абароны і камандавання ВПС і СПА Беларусі ўдалося захаваць і паспяхова развіваць сістэму супрацьпаветранай абароны гэтай краіны», — гаворыцца ў распаўсюджаным прэс-рэлізе. «Гэтая сістэма сёння з’яўляецца адной з самых магутных у Еўропе», — адзначаецца ў дакуменце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?