Прыбыццё танкера з 80 тыс. тон венесуэльскай нафты для Беларусі ў эстонскі порт Мууга чакаецца 23 ліпеня. Пра гэта 21 ліпеня паведаміла АНТ у праграме «Нашы навіны». З порта нафта будзе дастаўлена ў Наваполацк на нафтаперапрацоўчы завод «Нафтан».

Чатыры танкеры з венесуэльскай нафтай маркі «Санта Барбара» былі разгружаны ў Адэсе і пастаўлены на Мазырскі НПЗ.

У праграме навін АНТ таксама паведамілі, што разглядаюцца іншыя варыянты дастаўкі венесуэльскай сыравіны ў Беларусь — праз парты Літвы і Латвіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?